«Зблізіць пазыцыі па Беларусі немагчыма»

Your browser doesn’t support HTML5

Ці вяртаюцца амэрыкана-расейскія адносіны ў часы Ніксана і Брэжнева? Ці сапраўды ЗША і Расея засталіся непахіснымі ў сваіх пазыцыях адносна Беларусі? Як новая атмасфэра ў адносінах Вашынгтону і Масквы можа паўплываць на палітыку Расеі ў Беларусі? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны аналітык Валер Карбалевіч, дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько і кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.