Такія папярэднія дадзеныя дасьледаваньня, праведзенага ангельскай эпідэміялягічнай службай Public Health England, якая вывучыла статыстыку заражэньняў у краіне з 12 красавіка да 4 чэрвеня ўключна, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Агулам за гэтыя няпоўныя два месяцы варыянт Дэльта (B.1.617.2) быў выяўлены больш як у 14 тысяч чалавек, сярод якіх былі і раней ужо прышчэпленыя пацыенты. Аднак прафэсійная мэдычная дапамога спатрэбілася толькі 166 інфікаваным, пераважная большасьць зь якіх не былі вакцынаванымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкая вакцына CureVac правалілася на прамежкавай стадыі выпрабаваньняўРазьлікі паказалі, што нават адна іньекцыя вакцыны ад Pfizer памяншае імавернасьць шпіталізацыі зь цяжкай формай COVID-19 на 94%, а першая прышчэпка оксфардзкай вакцынай ад AstraZeneca — на 71%. Пасьля другой іньекцыі эфэктыўнасьць гэтых прэпаратаў склала 96% і 92% адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы штам. У Вялікай Брытаніі адклалі адмену каранавірусных абмежаваньняўХоць фармальна артыкул (напісаны супольна вядучымі навукоўцамі Оксфардзкага унівэрсытэту, Імпэрскага коледжу Лёндана і Лёнданскай школы гігіены і трапічнай мэдыцыны) яшчэ не прайшоў праверкі навуковай супольнасьцю і знаходзіцца на стадыі прэпрынтаў, экспэрты адзначаюць, што гэткага роду эмпірычныя дадзеныя адносяцца да самых надзейных доказаў эфэктыўнасьці досьледных прэпаратаў — тым больш улічваючы такую маштабную выбарку.