«Паведамленьне аб правядзеньні „сьледчых дзеяньняў“ у Беларусі варта разглядаць у кантэксьце спробаў Расейскай Фэдэрацыі надаць падпарадкаваным ёй незаконным групоўкам хаця б якую псэўдасуб’ектнасьць. Гэта толькі пацьвярджае, што апэрацыя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманьнем Рамана Пратасевіча разыграная паводле расейскага сцэнару. Расея ня страчвае шанцу пазбавіць Беларусь сувэрэнітэту і максымальна яе ўцягнуць у свой геапалітычны парадак дня», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Україна» прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Украіны Алега Нікаленку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для каго паказалі Пратасевіча на «прэс-канфэрэнцыі» і чаму яго словы няшчырыя. Апавядаюць яго сябар, былы сілавік і палітолягПаводле яго, такія дзеяньні Расеі павялічваюць рызыкі для Ўкраіны. «І гэта будзе ўлічана пры ўхваленьні нашай дзяржавай далейшых рашэньняў па абароне інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён надзеў на сябе маску». Маці Пратасевіча лічыць ягоны ўдзел у брыфінгу вымушанымАлег Нікаленка таксам падкрэсьліў, што не існуе ніякай «Генэральнай пракуратуры ЛНР». «Фактычны кантроль на часова акупаваных тэрыторыях ажыцьцяўляе акупацыйная адміністрацыя Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў ён.
Раней, расейскія СМІ паведамілі аб тым, што «Генэральная пракуратур ЛНР» падзякавала Аляксандру Лукашэнку за магчымасьць правядзеньня сьледчых дзеяньняў з Раманам Пратасевічам".