Гэтак сьцьвярджае агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з пытаньнем.
Агенцтва адзначае, што расейскі бок да вызначанай даты — 10 чэрвеня — не падаў неабходных зьвестак аб клінічных выпрабаваньнях вакцыны. Раней шэраг спэцыялістаў крытыкаваў вытворцаў «Спутника V» за недахоп зьвестак або блытаніну ў іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вакцына вытворчасьці Novavax паказала эфэктыўнасьць больш за 90 адсоткаўРаней чакалася, што Эўрапейскае агенцтва лекавых прэпаратаў (ЕМА) у траўні або чэрвені прыме рашэньне аб тым, ухваліць ці не выкарыстаньне «Спутника V» у краінах ЭЗ.
Расейскі фонд прамых інвэстыцый, які займаецца дыстрыбуцыяй вакцыны за мяжой, адхіліў інтэрпрэтацыю агенцтва Reuters.
«Хоць прыняцьце рашэньня аб тэрмінах правядзеньня працэдуры зьяўляецца прэрагатывай EМА, каманда “Спутника V” разьлічвае на атрыманьне вакцынай рэгістрацыі на працягу двух месяцаў», — сказана ў заяве фонду. Фонд таксама сьцьвярджае, што падаў усе неабходныя дакумэнты, а па выніках інспэкцыі клінічнай практыкі выкарыстаньня вакцыны быў атрыманы пазытыўны водгук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: 100 мільёнаў грамадзянаў ЭЗ вакцыяваныя, імунітэт да каранавірусу можа захоўвацца гадаміЦяпер «Спутник V» афіцыйна зацьверджаны для выкарыстаньня ў дзьвюх краінах ЭЗ — Вугоршчыне і Славаччыне. На ўзроўні ўсяго ЭЗ ухваленьня няма. Вакцына таксама пакуль афіцыйна не атрымала ўхваленьня САЗ, хоць расейскі бок заключыў кантракты на яе пастаўкі ў дзясяткі краін.
У Эўразьвязе зацьверджаныя для выкарыстаньня наступныя вакцыны ад COVID-19: BioNTech-Pfizer (ЗША — Нямеччына), AstraZeneca (Швэцыя — Вялікая Брытанія), Sanofi-GSK (Францыя — Вялікая Брытанія), Johnson & Johnson (ЗША), CureVac (Нямеччына), Moderna (ЗША).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы штам. У Вялікай Брытаніі адклалі адмену каранавірусных абмежаваньняў