Аўтар помнікаў творцам, якія нарадзіліся на Ўшаччыне — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыяй займаўся грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
Помнікі «паўсталі цалкам на народныя грошы» – сотні людзей ахвяравалі разам больш за 11 000 даляраў, напісаў Глеб Лабадзенка ў сябе ў Фэйсбуку. Каб паставіць гэтая помнікі, яму спатрэбілася два гады: «усё магло зьдзейсьніцца і раней, каб не ўсюдыісная бюракратыя».