У Менску прайшла цырымонія разьвітаньня зь Ігарам Жалязоўскім. Славуты чэмпіён памёр 12 чэрвеня ў Маскве, яго прывезьлі хаваць на радзіму.
Ігару Жалязоўскаму было 58 гадоў. Ураджэнец Воршы стаў першым у гісторыі атлетам, хто здабыў алімпійскую ўзнагароду для незалежнай Беларусі — срэбра Лілехамэру ў 1994 годзе ў канькабежным спорце. На той жа Алімпіядзе ў Нарвэгіі менавіта Жалязоўскі быў сьцяганосцам зборнай Беларусі і пранёс па стадыёне бел-чырвона-белы сьцяг.
Жалязоўскі 6 разоў станавіўся чэмпіёнам сьвету (1985, 1986, 1989, 1991, 1992, 1993), і за гэта беларуса ўключылі ў Кнігу рэкордаў Гінэсу.
У апошнія гады займаўся пастаўкай і вырабам керамічнай пліткі ў Расеі. Працаваў і жыў у закрытым горадзе Сьнежынску Чалябінскай вобласьці. Жалязоўскі неаднаразова крытыкаваў Лукашэнку і выступаў за вяртаньне дзяржаўнага статусу бел-чырвона-беламу сьцягу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр легендарны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка напалохаўся, што ніхто за яго не прагаласуе», — шасьціразовы чэмпіён сьвету Ігар Жалязоўскі пра рэпрэсіі ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзіны бел-чырвона-белы сьцяганосец Беларусі на Алімпіядах: «Цяперашні сьцяг глядзіцца прыгажэй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Жалязоўскі: Стаяў пад бел-чырвона-белым сьцягам, ганарыўся, што прынёс мэдаль сваёй краіне