Першапачаткова плянавалася, што абмежаваньні будуць зьнятыя 21 чэрвеня. Аднак 14 чэрвеня прэм'ер-міністар Борыс Джонсан абвясьціў пра перанос так званага «дня волі» на 19 ліпеня. Рашэньне яшчэ мусіць ухваліць парлямэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы перажываюць, што ня могуць атрымаць другую дозу вакцыны COVID-19 у прызначаны часНайбольш жорсткія карантынныя захады, уведзеныя зімой, у Вялікай Брытаніі ўжо зьнятыя. Аднак застаюцца ў сіле абмежаваньні запаўняльнасьці спартовых заляў, пабаў і кінатэатраў, таксама закрытыя начныя клюбы і канцэртныя пляцоўкі, дзейнічае шэраг іншых нормаў сацыяльнага дыстанцыяваньня і масачны рэжым у грамадзкіх месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вакцына вытворчасьці Novavax паказала эфэктыўнасьць больш за 90 адсоткаўУ апошнія тыдні колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня ў Вялікай Брытаніі зноў пачала расьці — цяпер яна ў сярэднім складае 7-8 тысяч чалавек на дзень. На піку эпідэміі яна было ў некалькі разоў вышэйшай. Спэцыялісты зьвязваюць рост заражэньняў з пашырэньнем «варыянту Дэльта», больш заразнага, чым іншыя штамы каранавірусу і, паводле пэўных зьвестак, ён выклікае больш цяжкае працяканьне хваробы. Большасьць спэцыялістаў упэўненая, што поўная вакцынацыя (дзьвюма дозамі прэпарату) павінна прадухіляць заражэньне новым штамам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы выявілі расейскую мутацыю каранавірусуМенавіта неабходнасьцю забясьпечыць больш хуткую вакцынацыю Борыс Джонсан патлумачыў адтэрміноўку зьняцьця абмежаваньняў. Цяпер у краіне ўжо прышчэплена больш за палову дарослага насельніцтва.