«Гвалтоўнае адбіраньне органаў у Кітаі робіцца ў прадстаўнікоў этнічных, моўных або рэлігійных меншасьцяў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у розных рэгіёнах, прычым ім часта не паведамляюць прычын затрыманьня або адсутнічае ордэр на арышт», — гаворыцца ў высновах 12 экспэртаў ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай тэстуе на ўйгурах абсталяваньне, якое можа на адлегласьці распазнаваць настройПаводле зьвестак экспэртаў ААН, найбольш папулярнымі органамі для канфіскацыі зьяўляюцца сэрца, ныркі, печань і рагавіца вока, а ўжываецца гэтая мера да ўдзельнікаў забароненага руху Фалуньгун, уйгураў, тыбэтцаў, мусульманаў і хрысьціянаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адміністрацыя Трампа назвала генацыдам перасьлед уйгураў у КітаіКітайскае прадстаўніцтва ў Жэнэве абвінаваціла экспэртаў ААН у паклёпе, паведамляе Deutsche Welle. Пэкін «будзе абараняцца супраць гэтых абвінавачаньняў і катэгарычна іх адпрэчвае», заявіла прадстаўніцтва, абвінавачваючы экспэртаў у адсутнасьці «рудымэнтарных разумовых здольнасьцяў». Паводле афіцыйнай кітайскай вэрсіі, экспэрты сталі ахвярамі антыкітайскай дэзынфармацыі з боку сэпаратыстаў і руху Фалуньгун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць 11 кітайскіх кампаній за парушэньні правоў уйгураў