З 1 ліпеня мытня зможа атрымліваць ад банкаў інфармацыю пра рахункі грамадзян, рэшту і рух грошай на іх, маёмасьць, якая захоўваецца ў банках.
Цікавую для мытні інфармацыю банкі мусяць даваць цягам трох дзён.
Хто яшчэ можа атрымаць доступ да банкаўскай таямніцы беларусаў
Паводле Банкаўскага кодэксу, банкі могуць раскрываюць зьвесткі пра рахункі фізычных асобаў
- судам,
- судовым выканаўцам,
- пракурору ці яго намесьніку, ці зь іх санкцыі — органам сьледзтва і дазнаньня, падразьдзяленьням барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, а таксама з эканамічнай злачыннасьцю,
- дэпартамэнту фінансавага маніторынгу Камітэту дзяржкантролю,
- натарыюсам,
- нацыянальнаму банку,
- арганізацыі гарантаванага вяртаньня ўкладаў,
- падатковым органам.