Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што ЗША ўсьведамляюць пагрозы, зь якімі сутыкаюцца балтыйскія дзяржавы, і ведаюць пра «штораз больш агрэсіўную пазыцыю Расеі і яе імкненьне ўбудаваць Беларусь у расейскую вайсковую архітэктуру«.
Наўседа такім чынам пракамэнтаваў сустрэчу Джо Байдэна зь лідэрамі трох балтыйскіх краін у кулюарах саміту NATO.
«Сустрэча была сапраўды важнай для краін Балтыі, – дадаў Наўседа. – Мы пачулі запэўніваньні, што ЗША лічаць наш рэгіён стратэгічна важным для Паўночнаатлянтычнага альянсу, дзе неабходна ўмацаваць сыстэму стрымліваньня і абароны».
На саміце NATO, які прайшоў 14 чэрвеня ў Брусэлі, чальцы альянсу, сярод іншага, выказалі заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і заклікалі беларускі рэжым вызваліць усіх палітзьняваленых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што казалі на саміце NATO пра Беларусь