Цяжкае разьвіцьцё хваробы вакцына папярэджвае з 100-працэнтнай эфэктыўнасьцю — гэта значыць, ніхто з удзельнікаў выпрабаваньняў не захварэў на COVID-19 у цяжкай форме, паведаміла кампанія. Вакцына таксама эфэктыўная супраць новых штамаў каранавіруснай інфэкцыі, у прыватнасьці так званага брытанскага, або «альфа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: 100 мільёнаў грамадзянаў ЭЗ вакцыяваныя, імунітэт да каранавірусу можа захоўвацца гадаміNovavax падасьць заяўку на ўхваленьне выкарыстаньня сваёй вакцыны Злучанымі Штатамі ў наступным квартале. Цяпер у Злучаных Штатах ухваленыя прэпараты ад Pfizer-BioNTech, Moderna і Johnson & Johnson.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША Байдэн апублікуе «вакцынны плян» для сьветуУ ЗША цалкам вакцынаваныя ад каранавірусу ўжо больш за 140 мільёнаў чалавек, гэта значыць больш за 40 адсоткаў насельніцтва краіны. Тэлеканал NBC адзначае, што Злучаныя Штаты, ня маючы дэфіцыту ў вакцынах, могуць пачаць бязвыплатна прапаноўваць вакцыну ад Novavax іншым краінам.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ