Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нашай нівы».
Паводле цяперашняй інфармацыі «НН», іх нават ня будуць дастаўляць у будынак суду, а будуць судзіць непасрэдна ў СІЗА. Праўда, выданьне не ўдакладняе крыніцу інфармацыі.
Пазьней «Наша ніва» ўдакладніла са спасылкай на сваякоў палітвязняў, што афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра тое, што суд над Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам пройдзе проста ў СІЗА, няма.
«Такі варыянт папраўдзе вельмі імаверны. 90%, што суд будзе закрыты», — сказала Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча. Але паперы з суду яна пакуль не атрымлівала.
4 траўня стала вядома, што справу палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі просіць, каб яму пісалі больш». Ігар Лосік за кратамі 351 дзеньЦіханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць:
- арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу);
- распаўсюджваньне групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальваньне сацыяльнай варожасьці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК);
- пагрозы ў адрас старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь (ч. 2 арт. 191 КК);
- арганізацыю групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК).
Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).
Ігара Лосіка і Ўладзімера Цыгановіча вінавацяць паводле артыкулаў:
- распальваньне сацыяльнай варожасьці да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асобаў (ч. 3 арт. 130 КК);
- арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).
Блогерам Лосіку і Цыгановічу пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Астатнім фігурантам справы — да 15 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На этапе Статкевіча, Ціханоўскага і Лосіка везьлі ў кайданках». Марына Адамовіч упершыню за год пабачыла зьняволенага мужа