«Мяне, як і многіх беларусаў, засмучае тая несправядлівасьць, якая адбылася з вамі, — адзначыла былая кандыдатка ў прэзыдэнты. — Менавіта гэтае абурэньне і жаданьне аднавіць справядлівасьць матывуе нас на тое, каб працягваць гэтую складаную барацьбу. Такія людзі, як вы, натхняюць нас змагацца за праўду».
Як паведамлялася, Сынод Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) 9 чэрвеня на хадайніцтва Беларускага экзархату адправіў архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на спачынак па стане здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскага архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт і падтрымаў пратэстоўцаў, зьнялі з пасадыМесцам знаходжаньня Арцемія на спачынку вызначаны Менск. Кіраўніком Горадзенскай эпархіі прызначаны япіскап Антоній, які да гэтага быў япіскапам Слуцкім і Салігорскім. Часовае кіраваньне Слуцкай эпархіяй даручанае мітрапаліту Менскаму і Заслаўскаму Веньяміну, патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі.
На сайце патрыярхіі адзначана, што пытаньне аб адстаўцы Арцемія члены Сьвятога сынода РПЦ абмяркоўвалі дыстанцыйна, на падставе прынятага напярэдадні Сынодам Беларускага экзархата рашэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Архіяпіскап Горадзенскі Арцемій: «Царква не павінна быць абыякавай... Маўчаньнем прадаецца Бог». ВІДЭА69-гадовы Арцемій (Аляксандар Кішчанка) узначальваў Горадзенскую катэдру больш за 25 гадоў.
Архіяпіскап Арцемій адкрыта асудзіў гвалт і беззаконьне пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. «Царква не павінна быць абыякавай... Маўчаньнем прадаецца Бог», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Архіяпіскап горадзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям»У Горадні 13 чэрвеня прадставілі новапрызначанага япіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Антонія.