Журналісты агенцтваў «Reuters» і «Аssociated press», а таксама газэт Los Angeles Times і Minneapolis Star Tribune атрымалі прэміі за асьвятленьне праблем, зьвязаных з расавых няроўнасьцю ў ЗША, да якіх была асаблівая ўвага на фоне пратэстаў у сувязі з жорсткасьцю паліцыі ў дачыненьні да Джорджа Флойда. Прэміяй была адзначана, у прыватнасьці, праца журналістаў «Reuters» пра ахвяраў паліцэйскага гвалту, якія не змаглі дамагчыся справядлівасьці ў судах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін адказаў на пытаньне амэрыканскага тэлеканалу, ці лічыць ён сябе забойцамГазэту Boston Globe ўзнагародзілі за рэпартаж аб адмове кіраўніцтва шэрагу штатаў адкрываць інфармацыю аб кіроўцах грузавікоў, якія ўяўляюць небясьпеку на дарогах, але ў парушэньне закона не адхіленыя ад кіраваньня.
Выданьне BuzzFeed уганараванае прэміяй за расьсьледаваньне аб інфраструктуры, створанай уладамі Кітая для правядзеньня рэпрэсій у дачыненьні да ўйгураў.
Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца Калюмбійскім унівэрсытэтам з 1017 год. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных сусьветных узнагарод у галіне журналістыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўропа рыхтуе «санкцыйную бомбу», Лукашэнка — свой аўтамат. Вынікі тыдня ў відэа