Масквічоў адправяць па хатах з 15 да 19 чэрвеня. Гэтыя дні абʼявілі непрацоўнымі.
У суботу ў Маскве выявілі 6701 інфікаванага. Памерлі 67 масквічоў.
Агулам у Расеі атрымалі прышчэпку ад COVID-19 менш за 10% жыхароў.
У Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 380 тысяч чалавек, гэта каля 4% насельніцтва. Першую дозу атрымалі больш за 7% жыхароў.
За мінулыя суткі Мінздароўя паведаміла пра 895 новых выпадкаў COVID-19 і 11 сьмярцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што ў Беларусі ўзровень вакцынацыі ад каранавірусу такі самы, як і ў краінах ЭЗ? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе 100 мільёнаў грамадзянаў цалкам вакцынаваныя