У дакумэнце Фіёна называюць прэзыдэнтам кампаніі Apteras Sarl.
Фіён працаваў ва ўрадзе Францыі з пачатку нулявых гадоў. У чэрвені 2020 года яго прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўленьня волі па справе аб растраце. Па вэрсіі сьледзтва, Фіён фіктыўна працаўладкаваў сваю жонку і дзяцей на дзяржслужбу, яны гадамі атрымлівалі зарплату зь бюджэту. Тры гады Фіён павінен адбыць ўмоўна, яшчэ два — у турме.
Францускія СМІ неаднаразова расказвалі аб сяброўскіх адносінах Фіёна і Ўладзіміра Пуціна. Фіён з Пуціным на «ты», іх зьвязваюць даўнія і шчыльныя сувязі. Фіён і Пуцін «па-сапраўднаму паважаюць адзін аднаго», пісаў штотыднёвік LʼExpress. Ужо пасьля адстаўкі з пасады кіраўніка ўрада расейскі лідэр запрашаў Фіёна на сваю падмаскоўную дачу. Таксама Фіён неаднаразова езьдзіў на Валдайскі форум і іншыя мерапрыемствы, якія ладзілі расейскія ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Электрашокер, баксэрскі шалом, паяльнік. Відавочца расказаў, чым карыстаюцца сілавікі, каб разгаварыць затрыманых