Гэтая дапамога пойдзе на павышэньне баявых магчымасьцяў сілаў абароны Ўкраіны, заявіў міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран.
Што ЗША перадалі Ўкраіне
- Сродкі радыёэлектроннай барацьбы,
- супрацьартылерыйскія радары,
- тэхналёгій для супрацьдзеяньня бесьпілётнікам,
- сродкі абароненай сувязі,
- мэдычнае абсталяваньне для эвакуацыі параненых,
- абсталяваньне для паляпшэньня базаў ваенна-паветраных сілаў Украіны.
Таксама дапамога ўключае навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў.
Папярэдні раз ЗША дапамагалі ўкраінскаму войску ў сакавіку — перадалі вайсковыя катэры, радары і абсталяваньне на 125 мільёнаў даляраў.
Усяго З 2014 году Ўкраіна атрымала ад Злучаных Штатаў на бясьпеку і ўмацаваньне абароны амаль 2,5 мільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адказалі УЭФА: лёзунг «Героям слава!» стаў часткай афіцыйнай сымболікі зборнай Украіны па футболе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн запрасіў Зяленскага ў Белы дом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці стаў Лукашэнка ворагам Украіны? Меркаваньне экспэрта