«Трэба браць пад прыцэл грошы». Ініцыятар «Закону Магніцкага» пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

Міжнародны фінансіст і інвэстар Уільям (Біл) Браўдэр ужо шмат гадоў вядзе кампанію, каб пакараць забойцаў расейскага юрыста Сяргея Магніцкага. Прыняты з ініцыятывы Браўдэра ў ЗША ў 2012 годзе «Закон Магніцкага» пазьней пашырылі на іншых парушальнікаў правоў чалавека, і падобныя законы прынялі іншыя краіны. Браўдэр расказаў, як падобныя санкцыі можна скарыстаць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.