Беларускі ПЭН-цэнтар 11 чэрвеня атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем да 16 чэрвеня прадаставіць сьпіс дакумэнтаў «у межах правядзеньня плянавай праверкі».
Міністэрства юстыцыі «ў межах правядзеньня плянавай праверкі на прадмет яе [арганізацыі] адпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўласнага статуту» просіць ПЭН-цэнтар прадаставіць арыгіналы наступных дакумэнтаў за пэрыяд з 1 студзеня 2018 году:
- дакумэнты, якія пацьвярджаюць наяўнасьць у ПЭН-цэнтру юрыдычнага статусу,
- узор блянку, адбіткі пячатак, штампаў,
- узор сымболікі (калі такая ёсьць),
- сьпісы сябраў, чальцоў выбарных органаў ПЭН-цэнтру паводле стану на 1 студзеня 2021 году,
- заявы аб прыёме ў чальцы і выхадзе з ПЭН-цэнтру і рашэньні кампэтэнтнага органа па гэтых заявах,
- дакумэнты, зьвязаныя зь фінансаваньнем і выдаткоўваньнем грошай за пэрыяд з 1 студзеня 2019 году, у тым ліку інфармацыю адносна мэтавага выкарыстаньня добраахвотных ахвяраваньняў, а таксама выдаткоўваньня грошай на правядзеньне мерапрыемстваў і інш.,
- дакумэнты грамадзкага аб’яднаньня, журналы ўліку ўваходнай і выходнай дакумэнтацыі з 1 студзеня 2018 году па сёньняшні дзень,
- копіі адмысловых дазволаў (ліцэнзій) пры іх наяўнасьці,
- пратаколы паседжаньняў вышэйшага органа (Канфэрэнцыі) і выбарных органаў (Праўленьня і Рэвізійнай камісіі) аб'яднаньня,
- дакумэнты аб рэалізацыі рашэньняў, прынятых вышэйшым і выбарнымі органамі ПЭН-цэнтру, справаздачы Праўленьня і Рэвізійнай камісіі,
- акты і даведкі праведзеных рэвізійнай камісіяй праверак,
- звароты грамадзян і адказы на іх з 1 студзеня 2018 году,
- дакумэнты, зьвязаныя з выдавецкай дзейнасьцю, правядзеньнем сэмінараў, канфэрэнцый і г.д.,
- кнігу заўваг і прапановаў.