«Рашэньне Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня дэманструе перакручанае разуменьне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова і зьяўляецца працягам разгорнутай кампаніі на зачыстку інфармацыйнага поля ад няўгодных СМІ.
Усьлед за спыненьнем вяшчаньня трох апазыцыйных украінскіх тэлеканалаў, грунтуючыся на адкрыта надуманых і расплывістых фармулёўках, пад забарону трапіў і тэлеканал „Беларусь 24“, гледачы якога атрымлівалі аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і вакол яе», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеканал «Беларусь 24» забаранілі да паказу ва ЎкраінеМіністэрства інфармацыі Беларусі таксама піша пра «шматлікія факты цэнзуры, ціску і расправы над апазыцыйнымі мэдыя» ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак. Судзяць затрыманых падчас рэйду сілавікоў на студыю «Белсату» ў МенскуНапрэдадні ўлады Ўкраіны забаранілі вяшчаньне на сваёй тэрыторыі дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 24».
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня на пасяджэньні 10 чэрвеня выключыла тэлеканал «Беларусь 24» зь пераліку замежных праграмаў, зьмест якіх адпавядае патрабаваньням Эўрапейскай канвэнцыі аб трансьмежавым тэлебачаньні і заканадаўству Ўкраіны.
Падставай стала разьмяшчэньне ў эфіры беларускага каналу «аўдыёвізуальных твораў, забароненых для дэманстрацыі на тэрыторыі Ўкраіны, фільмаў з удзелам актораў, уключаных у пералік асобаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы, а таксама за распаўсюджваньне непраўдзівай інфармацыі пра ўкраінскую дзяржаву».