25-гадовага дызайнэра жорстка схапілі 11 жніўня і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай, паведамляе «Вясна». У яго кватэры прайшоў ператрус, падчас якога, акрамя іншага, канфіскавалі каністры з растваральнікам і скіпідар. Дзьмітры Кубараў растлумачыў, што выкарыстоўваў іх для рамонту кватэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапамагаў бяздомным, зьвяртаўся да Лукашэнкі, сядзеў з Бабарыкам». Што вядома пра асуджанага на 7 гадоў за арганізацыю беспарадкаўТым ня меней, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), а 24 сакавіка пакаралі 7 гадамі пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый Кубараў віну не прызнаў і заявіў пра катаваньні пасьля затрыманьня.
18 чэрвеня ў палітзьняволенага павінен адбыцца разгляд апэляцыйнай скаргі. Аднак сьледчы нечакана заявіў, што «забыліся прад’явіць» яшчэ адно абвінавачваньне — паводле ч. 2 арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу (дзеяньні з прадметамі, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў). І пачалі крымінальную справу. Чакаецца, што цягам тыдня яго зноў перавядуць з жодзінскага ізалятару ў менскае СІЗА № 1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнку прашэньні аб памілаваньні ад палітвязьняў? Дыскусія экспэртаў«Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут — у пагонах, мундзірах і гэтак далей. Я не спадзяюся, што яны мяне зразумеюць. Мне застаецца толькі ганарыцца тым, што я зрабіў і тым, чаго не зрабіў. Ганарыцца тым, кім стаў і кім ня стаў насуперак таму, што мне прад’яўляюць», — сказаў Дзьмітры Кубараў у сваім апошнім слове.