Яны лічаць, што такім чынам Швэцыя прадэманструе сваю падтрымку дэмакратычнай апазыцыі Беларусі і ўсяму беларускаму народу.
«Для тых з нас, хто верыць у дэмакратыю і правы чалавека, выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга павінна стаць само сабой зразумелым», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным выданьнем Altinget.
Паводле дэпутатаў, чырвона-зялёны сьцяг, які «шырока выкарыстоўваецца ў якасьці фону ў фільмах, у якіх апазыцыянэры вымушаныя прызнавацца ў меркаваных злачынствах, якіх яны ніколі не рабілі», у цяперашніх умовах «закліканы надаць легітымнасьць дыктатару, які не шкадуе сродкаў для перасьледу журналістаў, актывістаў і іх сваякоў».
Таксама, як адзначаецца ў звароце, ён «зьяўляецца копіяй сьцяга, які выкарыстоўваўся, калі Беларусь была часткай Савецкага Саюзу», і «сьведчыць аб шчыльных сувязях Лукашэнкі з Пуціным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭАШвэдзкія дэпутаты таксама нагадваюць у звароце, што пасьля таго, як падчас чэмпіянату сьвету ў хакеі ў Рызе мэр гораду ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг замест чырвона-зялёнага, зь Менску выслалі супрацоўнікаў амбасады Латвіі. «Гэта паказвае, наколькі важны падняты сьцяг для барацьбы ў Беларусі», — адзначаецца ў звароце.
«Давайце пакажам сьвету, што Швэцыя дыстанцуецца ад Лукашэнкі і цалкам падтрымлівае дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі. Уздыміце бел-чырвона-белы беларускі сьцяг!» — зьвяртаюцца швэдзкія дэпутаты да кіраўніка МЗС Анн Ліндэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Рыгі: Наш доўг — падтрымаць Беларусь, нават калі гэта будзе нам нешта каштаваць