Навошта Лукашэнку прашэньні аб памілаваньні ад палітвязьняў? Дыскусія экспэртаў

Чаму ўлады прапануюць палітвязьням пісаць прашэньні аб памілаваньні? Ці адбывалася гэта падчас ранейшых пэрыядаў масавых рэпрэсіяў? Як гэты крок паўплывае на санкцыйную палітыку заходніх дзяржаваў?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, экспэртка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Кацярына Шмаціна і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Шмаціна

  • Гэтыя прапановы пісаць прашэньні аб памілаваньні — адзін са шляхоў выхаду з крызісу для Лукашэнкі на фоне драматычна кепскіх адносінаў з Захадам
  • Гэтак жа Лукашэнка рабіў і раней — спачатку набіраў палітвязьняў, а пасьля іх адпускаў
  • Цяпер крызіс у Беларусі настолькі глыбокі, што Захад наўрад ці прыме гэтую спробу лібэралізацыі

Кацярына Шмаціна

  • Ня выключаны ўплыў і расейскага фактару ў сьвятле сустрэчы Пуціна і Байдэна 16 чэрвеня
  • Ня выключана, што яны дамовяцца аб тым, каб паспрыяць сыходу Лукашэнкі і знайсьці кампрамісную замену яму
  • Нармалізацыя, якая так ці інакш адбывалася да жніўня 2020 году, была спыненая Захадам
  • Цяпер распрацоўваюцца больш балючыя санкцыі і наўрад ці Захад зробіць крок назад
  • Мы ня маем права даваць парады людзям, якія за кратамі
  • Мая думка: калі ўлада гуляе брудна супраць свайго народу, то чаму б народу не згуляць брудна супраць улады?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе амністыя для палітычных вязьняў? Што вядома на гэты момант
  • Выйшаўшы на волю гэтыя людзі будуць нашмат больш карысныя грамадзтву, чым за кратамі
  • Аслабленьне санкцыяў у выпадку памілаваньняў — вельмі непажаданы варыянт для беларускага грамадзтва
  • Але крызіс у Беларусі настолькі глыбокі, што Захаду будзе цяжка інтэрпрэтаваць памілаваньне палітвязьняў як чарговую лібэралізацыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: Прашэньне аб памілаваньні прапануюць пісаць і тым, каго яшчэ не судзілі
  • Дыяспара цісьне на Брусэль, даводзячы, што з рэжымам нельга мець справы
  • На досьведзе Беларусі можна скласьці падручнік пра тое, да чаго прыводзіць заходняя лагоднасьць адносна дыктатара
  • Кожная лібэралізацыя сканчаецца наступнымі выбарамі і наступнымі рэпрэсіямі
  • Цяпер, у адрозьненьне ад падзеяў пасьля 2010 году, мы маем некалькі сьмерцяў і сотні людзей, якіх катавалі. Лукашэнку зараз будзе складана даказаць Захаду, што яму можна давяраць

Цыганкоў

  • Самая важная прычына — зьнешнепалітычная
  • Праваабаронцы кажуць, што турмы перапоўненыя палітычнымі, а гэта незвычайна для пэнітэнцыярнай сыстэмы
  • Да іх вялікая ўвага грамадзкасьці, яны ведаюць законы, а гэта вялікі стрэс для турэмнікаў

Віталь Цыганкоў

  • Некалькі сотняў палітвязьняў ужо апынуліся ў калёніі
  • Улада абвясьціла гэты год годам народнага адзінства
  • Крокі ў гэтым накірунку робяцца пераважна недарэчныя, кшталту абвяшчэньня 17 верасьня сьвятам гэтага самага адзінства
  • Але кампанія прашэньняў аб памілаваньні — у рэчышчы дэманстрацыі гэтага адзінства
  • Маўляў, пратэсты скончыліся, людзі, якія ў іх удзельнічалі, прызналі сваю віну, напісалі прашэньні і хочуць вярнуцца ў мірнае жыцьцё, каб усё было, як раней
  • Часта ў мінулым прашэньні пісалі ў адвольнай форме, і неабавязкова Лукашэнку, некаторыя проста пісалі «прашу памілаваць» на імя начальніка турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая просьба аб памілаваньні — гэта прызнаньне віны, свайго „злачынства“», — Бяляцкі
  • Пасьля Плошчы-2010 году палітвязьняў сталі вызваляць ужо ў 2011 годзе па прашэньнях аб памілаваньні Статкевіча вызвалілі толькі ў 2015 годзе, ён не пісаў ніякіх прашэньняў
  • Праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што калі вязень піша прашэньне аб памілаваньні — гэта прызнаньне віны
  • Ён лічыў, што ні ў чым не вінаваты, што ён быў асуджаны несправядліва, і гэта дае магчымасьць патрабаваць рэабілітацыі і кампэнсацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі супраць нафтаперапрацоўкі, адключэньне ад SWIFT, трансьляцыя чэмпіянату Эўропы — Белсату. Праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту
  • Большасьць у сацсетках цяпер выказваюць думку, што калі палітвязень не зьяўляецца палітычным лідэрам, то яму варта напісаць гэтае прашэньне
  • Але калі ўлада ўзяла такі накірунак, то можа атрымацца, што тых, хто напіша прашэньне — памілуюць, а хто не напіша — тых неўзабаве вызваляць па амністыі
  • Перад заходнімі палітыкамі гэтая кампанія наконт прашэньняў аб памілаваньні паставіць сур’ёзную дылему
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі. Што сказалі на слуханьнях па Беларусі ў камітэце міжнародных адносінаў Сэнату.
  • Я не выключаю, што ў чацьвёртым пакеце санкцыяў апошнія кропкі будуць вызначацца ў апошнія дні, як гэта было адносна папярэдніх пакетаў
  • Тады бывала, што нейкая асоба ці фірма ў апошні момант зьнікалі з санкцыйнага сьпісу
  • Дапусьцім, Лукашэнка памілуе сотню палітвязьняў
  • Тады ведамства Макея скажа заходнім палітыкам: Мы ідзем вам насустрач, а чаму вы ня робіце крокі насустрач нам? Мы працягваем вам руку, а вы кладзеце ў яе камень?
  • Гэта ж лёгіка міжнародных адносінаў — саступка на саступку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў
  • А калі не, працягне МЗС, дык мы ж можам яшчэ больш пасадзіць людзей
  • Што Захад скажа ў адказ? Што яго мэта — зрынуць гэты рэжым, паколькі ён антычалавечы і пагражае ня толькі беларусам, але і Эўропе?
  • Ці будзе адказ Захаду такі непахісны?

Што было раней

  • Вольга, маці 22-гадовага вязьня шклоўскай калёніі № 17, пацьвердзіла, што яму прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні
  • Падобная інфармацыя стала паступаць у пачатку чэрвеня з розных крыніц. Інфармацыя дайшла з калёній у Наваполацку, Віцебску і Шклове.
  • Паводле Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, вядома сама меней 5 падобных фактаў.
  • Напісаць «прашэньне аб памілаваньні» прапануюць ня толькі тым, хто атрымаў тэрмін і знаходзіцца ў калёніях, але і людзям у СІЗА, якія толькі чакаюць суду, піша «Наша ніва».
  • «Прыходзяць людзі, якія называюць сябе „прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа“, настойліва ўгаворваюць пісаць і выходзіць на свабоду», — кажуць крыніцы выданьня.
  • Аднак у прэс-службе Чырвонага Крыжа зьняпраўдзілі інфармацыю пра тое, што гэта іх прадстаўнікі прыходзяць у калёніі да вязьняў з падобнымі просьбамі.
  • У Беларусі 476 чалавек маюць статус палітвязьня, яшчэ сотні арыштаваныя або ўжо асуджаныя ў справах, зьвязаных з пратэстамі супраць кіраваньня Лукашэнкі.