Цётка Сьцяпана Латыпава пра суд і спробу суіцыду пляменьніка

Your browser doesn’t support HTML5

10 чэрвеня ў Менску працягнуць разглядаць справу Сьцяпана Латыпава, які 1 чэрвеня парэзаў сабе горла проста ў залі суду.

Яго родная цётка Галіна Латыпава расказала, у якім стане цяпер знаходзіцца яе пляменьнік, як загойваецца яго рана пасьля апэрацыі і ці хапае ў турме мэдыкамэнтаў.

Таксама Латыпава, якая сама зьяўляецца біёлягам, расказала, адкуль у Сьцяпана прага працаваць з расьлінамі, і якія траўмы ён атрымаў, змагаючыся з баршчэўнікам.