У аўторак раніцай Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Празе з прэзыдэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам. Афіцыйны візыт лідэркі беларускай апазыцыі ў Чэхію працягваецца трэці дзень.
«Прэзыдэнт Рэспублікі выказаў асабістую падтрымку Сьвятлане Ціханоўскай, падтрымку Чэскай Рэспублікі і высока ацаніў яе адвагу. Ён пажадаў апазыцыі перамогі ў барацьбе з апошнім дыктатарам Эўропы», — напісаў у сваім Твітэры афіцыйны прадстаўнік прэзыдэнта Іржы Оўчачэк.
У другой палове дня Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам і апазыцыйнымі чэскімі палітыкамі. Увечары Сьвятлана Ціханоўская, якую сьпікер Сэнату Чэхіі назваў абраным прэзыдэнтам Беларусі, наведае канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася зь беларусамі ў Празе каля помніка Скарыну. Відэа