Жанчына напісала перадсьмяротную запіску, бо яе будуць судзіць за слова «тварь» у адрас сілавіка

Your browser doesn’t support HTML5

65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у адной з сацыяльных сетак выказалася пад фатаздымкам, на якім міліцыянт б'е хлопца.

Празь некаторы час да жанчыны прыйшлі сьледчыя і завялі крымінальную справу, абвінаваціўшы Хлусевіч у абразе прадстаўніка ўлады (369 арт. КК). Пасьля гэтага адзін за другім пайшлі допыты. Ня вытрымаўшы ціску, у роспачы жанчына напісала перадсьмяротную запіску, якая трапіла ў інтэрнэт.