Прадстаўнік ByPol Мацьвей Купрэйчык расказаў падрабязнасьці, вядомыя ініцыятыве дэталі затрыманьня Паўла Севярынца, які ўжо год знаходзіцца ў зьняволеньні, а нядаўна быў асуджаны Магілёўскім абласным судом на 7 гадоў пазбаўленьня волі.
ByPol высьветліў, што затрымлівалі Севярынца 7 чэрвеня 2020 году байцы 15-га ўзводу 5-й апэратыўнай роты АМАП, якімі кіраваў маёр Максім Р. Сярод тых, хто затрымліваў палітыка, былі капітан Аляксей І. і старшы сяржант Канстанцін К.
Палітыка Паўла Севярынца, аднаго з сустаршыняў арганізацыйнага камітэту партыі «Беларускай хрысьціянская дэмакратыя», прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК) і прысудзілі 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля турэмнага прысуду Павал Севярынец правёў дзень у «адстойніку»Таксама ByPol раскрыў імёны тых, хто разганяў марш жанчын у Менску 19 верасьня 2020 году. Па зьвестках ініцыятывы, разгонам і затрыманьнямі на вуліцах Сурганава і Якуба Коласа займаўся 14 узвод 5-й апэратыўнай роты АМАП на чале зь лейтэнантам Ільлём Ш.
Акрамя таго, сталі вядомыя ўдзельнікі прапагандысцкага відэа, якое паказалі па дзяржаўных каналах і на якім супрацоўнікі АМАПу ў масках казалі, што нікога не баяцца і не пакінуць вуліцы Менску. Удалося ByPol выкрыць і ўдзельнікаў гвалтоўнага затрыманьня брата трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай Мікіты.
У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Іх мэтады нагадваюць 1937 год». Былы супрацоўнік ГУБАЗіКу пра тое, як сілавікі маглі атрымаць «прызнаньні» Пратасевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва ByPol абвясьціла, што стварае падпольнае народнае апалчэньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітычная сьмерць Лукашэнкі ад тысячы стратэгічных, палітычных парэзаў», — Натальля Каляда — пра падрыхтоўку да суду ў Гаазе