Яшчэ ў пачатку траўня міністар замежных справаў Славеніі Анжэ Логар расказаў пра магчымае закрыцьцё ганаровага консульства Беларусі ў Славеніі пад кіраўніцтвам ганаровага консула Янэза Шкрабца. Цяпер улады Славеніі заявілі пра гэтае рашэньне афіцыйна, піша sio1.net.
Янэз Шкрабец за амаль 10 месяцаў, якія прайшлі зь дня сфальшаваных выбараў у Беларусі, так і ня выступіў з асуджэньнем гвалту і парушэньняў правоў чалавека ў краіне, чаго чакаў ад яго славенскі ўрад. У той жа час афіцыйная Любляна далучылася да агульнаэўрапейскіх рашэньняў па Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лідэры, якія сустрэліся зь Ціханоўскай, не пададуць рукі Лукашэнку». Франак Вячорка тлумачыць, навошта Ціханоўскай замежныя паездкіТаксама стала вядома, што Італія ўжо доўгі час не дае згоды на працу прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоля Глаза ў якасьці амбасадара ў сваёй краіне, піша Corriere della Sera. Выданьне нагадвае, што Італія, як і іншыя краіны Эўропы, не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі, далучылася да санкцый, а таксама цытуе Сьвятлану Ціханоўскую, якая назвала Глаза «прэс-сакратаром дыктатара».
Анатоль Глаз пасьля санкцый эўрапейскіх дзяржаў супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня неаднаразова крытыкаваў падобны падыход да палітыкі Беларусі і пагражаў санкцыямі ў адказ. Таксама ён раскрытыкаваў рэакцыю заходніх краін на рашэньні стасоўна афіцыйнага Менску пасьля захопу пасажырскага самалёта і арышту журналіста Рамана Пратасевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь абвясьціла санкцыі супраць ЗША: узмацненьне жорсткасьці візавых працэдур, абмежаваньне ліку дыпляматаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сытуацыя прама і відавочна нагнятаецца». МЗС Беларусі пракамэнтаваў рэакцыю заходніх краін на захоп Пратасевіча