Каля 60 чалавек сабраліся каля літоўскага пункту пропуску «Мядзінінкай» для ўдзелу ў шматдзённым пікеце, паведаміў Tut.by.
Патрабаваньні пікетоўцаў да Эўразьвязу — паскорыць прыняцьце санкцый супраць Лукашэнкі, да беларускіх уладаў — вызваліць палітвязьняў і адкрыць наземныя межы.
Калі патрабаваньні ня выканаюць, праз 4 дні ўдзельнікі пагражаюць заблякаваць рух грузавікоў.
Пазьней яшчэ адзін пікет пачаўся на польска-беларускай мяжы ў Баброўніках. На яго прыехаў Павал Латушка.
Акцыі легальныя і ўзгодненыя зь мясцовымі ўладамі.
«Мы ня можам чакаць, калі рэжым Лукашэнкі зробіць чарговае злачынства — час пераходзіць да актыўных дзеяньняў, — заявіў на пачатку чэрвеня кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка. — Санкцыі — адзін з інструмэнтаў, каб вызваліць палітвязьняў і арганізаваць новыя сумленныя выбары. Адразу пасьля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам многія сусьветныя лідэры заявілі, што рэакцыя на злачынствы будзе хуткай і эфэктыўнай. Мы падтрымліваем гэты падыход, аднак ёсьць засьцярогі, што Эўразьвяз зноў ня зробіць рэальных крокаў дзеля пакараньня Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва плянуе ўзмацніць ахову мяжы зь Беларусьсю вайскоўцамі і памежнікамі Эўразьвязу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка ініцыяваў мітынгі і намётавы лягер на польскім баку мяжы зь Беларусьсю