Заява Марціна Пшыдача прагучала ў эфіры тэлеканалу TVP Info.
Адзін з мэханізмаў, паводле віцэ-міністра, фіксуе ўсе парушэньні заканадаўства рэжымам Лукашэнкі, каб адказныя асобы маглі панесьці пакараньні ў будучыні, паколькі ў цяперашні час гэта зрабіць немагчыма:
«Мы маем 100-працэнтнае пераканьне, што прыйдзе час, калі ўсе гэтыя злачынцы ў Беларусі, якія рэпрэсуюць і катуюць людзей, адкажуць у адпаведнасьці з заканадаўствам і пачуцьцём усеагульнай справядлівасьці. Такі момант, безумоўна, надыдзе», — выказаўся Марцін Пшыдач у эфіры тэлеканалу TVP Info.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы: трое зь пяці зьняволеных у Беларусі палякаў-палітвязьняў прыехалі ў ПольшчуТаксама ён дадаў, што Польша будзе дамагацца вызваленьня беспадстаўна арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута.
25 траўня палітвязьняў, сябраў Саюзу палякаў Беларусі Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезьлі ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызваленыя дзяячкі польскай меншасьці ў Беларусі: «Мы ня ведалі, куды едзем»