У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
Прэзэнтацыя прайшла ў онлайн-фармаце. Трансьляцыя вялася на Youtube-канале «Свабода-Premium» і ў сацыяльных сетках Радыё Свабода.
PDF-вэрсія кнігі для свабоднага і бясплатнага пампаваньня ТУТ.
Your browser doesn’t support HTML5
Відэа-запіс прэзэнтацыі ў Youtube:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Абламейка: «НКВД і савецкія ўлады ў 1920-х пачалі ствараць генплян, які існаваньня Старога гораду ў Менску не прадугледжваў»