Праваабаронцы: 3 чэрвеня ў сувязі з пратэстамі арыштавалі і аштрафавалі сама меней 15 чалавек

  • БелаПАН

Турма на Акрэсьціна

Суды ў Менску 3 чэрвеня вынесьлі рашэньні ў дачыненьні да сама меней 15 затрыманых паводле арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Па зьвестках пазбаўленага дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», 12 чалавек арыштавалі на тэрмін ад 7 да 30 дзён, траіх аштрафавалі на суму ад 25 да 100 базавых велічынь (ад 725 да 2.900 рублёў).

Большасьць рашэньняў вынесена ў дачыненьні да менчукоў, затрыманых напярэдадні вечарам у парку Цівалі ў Фрунзенскім раёне. Праваабаронцы адзначаюць, што яны знаходзіліся ў альтанцы, выгульвалі сабак і не ўдзельнічалі ў якіх-небудзь акцыях, аднак ня менш за 12 чалавек затрымалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 3 чэрвеня: 1,5 года «хатняй хіміі» за адно слова ў адрас сілавіка, 2 гады — за абразу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 3 чэрвеня: затрымалі журналістаў з праекту «ЧестнОК», хірурга за акцыю арыштавалі на месяц