Менскі мясакамбінат падаў заяву аб банкруцтве

Мясакамбінат, ілюстрацыйнае фота

Менскі мясакамбінат (гандлёвая марка «Мясная дзяржава») падаў у эканамічны суд Менскай вобласьці заяву аб прызнаньні сябе эканамічна няплатаздольным.

Гэта вынікае з дакумэнтаў, якія ёсьць у распараджэньні рэдакцыі Tut.by.

Сума запазычанасьці прадпрыемства, якое яшчэ нядаўна ўваходзіла ў топ-10 беларускіх мясаперапрацоўнікаў, перавысіла перад крэдыторамі 140 мільёнаў рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўгас неплатаздольны, замежнае таварыства — банкрут. Што з арганізацыямі, на якіх патрабаваў парадку Лукашэнка

Як вынікае са справаздачнасьці, выканаўчае вядзеньне пачатае амаль на 30 мільёнаў рублёў, 468 тысяч даляраў, 592 тысячы эўра, 13,8 мільёна расейскіх рублёў.

Менскаму камбінату, на якім працуе 999 чалавек, належыць маёмасьць на 117 мільёнаў рублёў. Пры гэтым дэбіторская запазычанасьць складае блізу 25 мільёнаў, а грошай на разьліковым рахунку засталося крыху больш за 120 тысяч рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым Лукашэнкі крадзе грошы ў беларусаў»,— Цапкала абвінаваціў улады ў вывадзе бюджэтных сродкаў у афшоры. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымы ў Беларусі эканамічны дэфолт і што гэта значыць