Былы кіраўнік левай партыі «Авода» і старшыня Габрэйскага агенцтва «Сахнут» Іцхак Герцаг абраны адзінаццатым прэзыдэнтам Ізраілю.
Пра гэта паведамляе выданьне newsru.co.il. За Герцага прагаласавалі 87 дэпутатаў парлямэнту са 120.
Пасьля выбраньня Іцхак Герцаг заявіў:
«З пачуцьцём трапятлівасьці я прымаю на сябе абавязкі і адказнасьць, якая на мяне ўскладзеная. Я буду рады працаваць з любым урадам і любым прэм’ер-міністрам».
Прэмʼер-міністар Біньямін Нэтаньягу перапыніў яго і сказаў: «Давайце зараз ня будзем у гэта ўдавацца».
«Я буду прэзыдэнтам усіх грамадзянаў Ізраілю», — рэзюмаваў Герцаг.
Іцхак Герцаг, якому 61 год — сын шостага прэзыдэнта Ізраіля Хаіма Герцага і ўнук галоўнага рабіна Ізраіля Іцхака Галеві Герцага.