Генэральная пракуратура Беларусі просіць літоўскіх калегаў дапытаць экс-прэзыдэнта Валдаса Адамкуса як сьведку ў справе аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе Інтэрфакс.
«Ён сьведка, паколькі ёсьць інфармацыя, што ён быў даручэнцам у „Менскага мясьніка“. Просім дапытаць яго па месцы знаходжаньня», — паведаміў намесьнік кіраўніка сьледчай групы — старшы пракурор Генпракуратуры Эдуард Скурат.
«Менскі мясьнік» — мянушка Антанаса Імпулявічуса, у гады вайны — кіраўніка 12-га батальёну дапаможнай паліцыі, якая падпарадкоўвалася нямецкаму камандаваньню. Гэты батальён дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, дзе браў удзел у зьнішчэньні габрэяў, у прыватнасьці ў Менску і Клецку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы: Абвінавачаньні Менску — гэта спробы апраўдаць уласныя дзеяньні ў таталітарным духу