«Шэраг краін у аднабаковым парадку і ў парушэньне міжнародных абавязаньняў устанавілі забарону на выкарыстаньне сваёй паветранай прасторы датычна беларускіх авіяперавозчыкаў. У прыватнасьці, прынятае Ўкраінай рашэньне парушае палажэньні Чыкагаўскай канвэнцыі аб міжнароднай цывільнай авіяцыі 1944 году i пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Ўкраіны аб паветраных зносінах 1995 году, якія забараняюць дыскрымінацыю замежных паветраных суднаў паводле нацыянальнай прыкметы», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць палётаў «Белавія» за тыдзень пасьля захопу Рамана Пратасевіча ўпала на 80,5%Увядзеньне абмежаваньняў, якiя наносяць шкоду беларускай авіякампаніі і яе пасажырам, ажыцьцяўлялася без папярэдніх перамоваў для ўрэгулявання магчымых рознагалосьсяў, што парушае міжнародна-прававыя абавязаньні, падкрэсьлілі ў Міністэрстве транспарту.
«З улікам інцыдэнтаў з самалётам авіякампаніі „Сібір“, зьбітым падчас вучэньняў войскаў супрацьпаветранай абароны Ўкраіны ў 2001 годзе, лайнэрам Malaysia Airlines, зьбітым над тэрыторыяй усходняй часткі ў 2014 годзе, а таксама пагрозы ў 2016 годзе прымяненьня ваеннай сілы ў дачыненьні да паветранага судна авіякампаніі „Белавія“ ўзьнікаюць сумневы ў гарантаваньні Ўкраінай бясьпекі палётаў, а таксама ў непалітызаванасьці яе ацэнак адносна Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ рыхтуе санкцыі супраць «Белавія» і прадстаўнікоў беларускіх авіякампанійУ сувязі з гэтым авіяцыйныя ўлады Беларусі «не рэкамэндуюць замежным авіяперавозчыкам» выкарыстоўваць паветраную прастору Ўкраіны пры ажыцьцяўленьні палётаў, заявілі ў беларускім Мінтрансе.
Праз санкцыі, уведзеныя пасьля інцыдэнту 23 траўня з самалётам Ryanair, кампанія «Белавія» адмяніла палёты у шэрагу эўрапейскіх кірункаў. Рэйсы скасаваныя ў сувязі з забаронамі на выкарыстаньне паветранай прасторы беларускімі авіяперавозчыкамі.