Як паведамляе БелТА, «раскрылася інтрыга», што было ў чамадане, які Лукашэнка прынёс на сустрэчу з Пуціным. Аказалася, там былі «падрыхтаваныя спэцслужбамі матэрыялы пра сытуацыю вакол саюзнай дзяржавы і Кітая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што прывёз у валізцы Пуціну Лукашэнка?Лукашэнка стараўся пераканаць падначаленых, што новы пакет амэрыканскіх і эўрапейскіх санкцый удасца аблегчыць дзякуючы «братэрскай дапамозе» Масквы. У прыватнасьці, закрануў тэму пастаўкі вуглевадародаў на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы на фоне абмежаваньняў з боку ЗША на супрацу з наваполацкім «Нафтанам».
«Урады вельмі сур’ёзна прапрацавалі гэтае пытаньне — як мінімум мы дамовіліся, што ніякіх пытаньняў з пастаўкамі нафты ня будзе. Так было сказана прэзыдэнтам Расеі. Як і з пастаўкамі нафтапрадуктаў на вонкавы рынак. Ім гэта выгадна. Мы можам 22 мільёны тон сыравіны перапрацаваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4 варыянты расейскай палітыкі: куды «заплылі» Лукашэнка і Пуцін? Меркаваньне экспэрткіТаксама, зь яго словаў, дасягнута прынцыповая дамоўленасьць аб мінімізацыі стратаў беларускіх НПЗ ад падатковага манэўру ў Расеі з 1 студзеня 2022 году.
Тое ж тычыцца і цаны на газ — пытаньне не да канца вырашанае, але Пуцін паабяцаў «сабраць урад» і разабрацца, як дапамагчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу: Расея створыць на захадзе краіны 20 новых вайсковых злучэньняў, каб «супрацьстаяць NATO»Акрамя таго, Лукашэнка выказаўся пра вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй. Не было гаворкі пра перакідваньне ў Беларусь «на пастаяннай аснове» расейскіх войскаў, аднак у выпадку «нейкай насьцярожанасьці ці актывізацыі NATO (аж да ваеннага канфлікту) цягам сутак расейскія падразьдзяленьні «будуць тут», базы, аэрадромы і іншае вызначаць.
Крэмль нібыта паабяцаў саюзьніку сучаснае ўзбраеньне, і Лукашэнка даручыў вызначыцца, што найперш неабходна Ўзброеным сілам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць палётаў «Белавія» за тыдзень пасьля захопу Рамана Пратасевіча ўпала на 80,5%Сярод іншых пытаньняў разглядалася сытуацыя зь «Белавія». Пасьля скандалу з пасадкай у Менску пасажырскага самалёта Ryanair і затрыманьня Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі для авіякампаніі закрыліся эўрапейскія краіны.
«Ёсьць пэўныя праблемы, якія дадаліся ў сувязі з ковідам. Ну і дзяржаўны бюджэт недаатрымае нейкія капеек, раз ня хочуць лятаць над нашай тэрыторыяй. Але мы недаатрымаем значна менш, чым яны страцяць, аблятаючы Беларусь», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля скасаваньня палётаў у Эўразьвяз і Ўкраіну «Белавія» запусьціла рэйс у расейскую ЎфуЦяпер міністры транспарту Беларусі і Расеі вызначаюцца, у якія расейскія гарады «Белавія» хацела б лятаць. Бо галоўнае цяпер — даць працу пілётам і задзейнічаць самалёты, якія закуплялі ў лізінг.
Лукашэнка перакананы, што нацыянальны авіяперавозчык пацярпеў «ні за што». Маўляў, Захад дапусціў «найбуйнейшы ляп», зьвязаўшы кампанію з інцыдэнтам 23 траўня, бо ў «Белавія» зьнішчальнікаў няма, аргумэнтаваў ён.