Традыцыйнае шэсьце жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі ў Менску было адметным, бо ягоныя ўдзельніцы былі ў чорнай вопратцы.
Як заявілі самі ўдзельніцы, «вопратка чорнага колеру — жалоба па загінулых ад рук злачыннага рэжыму, які тэрарызуе ўласны народ. Чырвоныя маскі на твары — маўклівая праява любові, пакутаў і болю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Вітольдам Ашуркам у Бярозаўцы. ФОТА, ВІДЭАА бела-чырвоныя парасоны ўвасабляюць надзею і веру ў тое, што цёмныя часы не назаўжды і нашыя нацыянальныя колеры будуць паўсюль, імёны герояў увекавечаць, палітвязьні выйдуць на волю, страх пройдзе, а злачынцы будуць пакараныя»,— сказалі Свабодзе ўдзельніцы шэсьця ў Менску 1 чэрвеня.