Керсьці Кальюлайд на афіцыйнай сустрэчы назвала Сьвятлану Ціханоўскую «лідэрам беларускага народу». Разам яны ўшанавала хвілінай маўчаньня памяць Вітольда Ашурка і іншых ахвяраў змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі, згадалі справу Tut.by, затрыманьне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі.
Кальюлайд паабяцала, што падчас свайго прэзыдэнцтва ў Радзе Бясьпекі ААН Эстонія зробіць усё, каб «падымаць тэму Беларусі і максымальна ўзьдзейнічаць на рэжым Лукашэнкі і яго памагатых».
Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала Эстоніі за «безальтэрнатыўную дэклярацыю падтрымкі беларусаў» і за ціск на Лукашэнку і яго атачэньне.
«Рашучыя дзеяньні Эўропы сёньня дапамагаюць і Раману Пратасевічу, і ўсім палітвязьням, і ўсяму народу Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Украіна і Эстонія запатрабавалі неадкладнага вызваленьня Пратасевіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія абвінаваціла расейскі прэзыдэнцкі самалёт у парушэньні мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і іншыя дэмакратычныя лідэры заклікалі чыноўнікаў пакінуць Лукашэнку