Паводле Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, летась у жніўні Ўладзімер Пятроў разам з тагачасным дырэктарам Купалаўскага тэатру Паўлам Латушкам і іншымі артыстамі браў удзел у запісах зваротаў супраць гвалту.
Уладзімер Пятроў — адзін з самых вядомых опэрных барытонаў Беларусі, у ягоным рэпэртуары некалькі дзясяткаў вядучых партый. У трупе Вялікага тэатру выступае ад 1993 году.
Раней адміністрацыя ўстановы не працягнула ці спыніла кантракты з шэрагам сьпевакоў і музыкаў аркестру, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ідэоляг і актывіст БРСМ. Што вядома пра новага дырэктара Нацыянальнага тэатру опэры і балетуУ першай дэкадзе траўня генэральным дырэктарам Опэрнага тэатру прызначылі штатнага ідэоляга і былога функцыянэра БРСМ зь Берасьцейшчыны Вячаслава Гарбузава.