Пад пагрозай апынуліся 195 чалавек, пажар імгненна ахапіў судна.
У Інданэзіі ў моры загарэўся пасажырскі паром KM Karya Indah, на борце якога знаходзіліся 195 чалавек, у тым ліку 22 дзіцяці і 14 членаў экіпажу, піша The Washington Post.
Паром адплыў з Тэрнатэ ў правінцыі Паўночны Малк у порт Санану на аддаленым востраве Лімафатола. Праз 15 хвілін пасьля адпраўкі паром загарэўся — пажар пачаўся ў машынным аддзяленьні.
Пасажырам і экіпажу давялося скакаць у ваду, каб уратавацца. Мясцовыя рыбакі прынялі ўдзел у выратавальнай апэрацыі. У выніку, усіх пасажыраў і экіпаж удалося выратаваць і эвакуяваць на суседні востраў.