Аляксандру Філановічу, адвакату затрыманай у Менску расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі, удалося наведаць падабаронную ў СІЗА.
Пра гэта ён расказаў расейскаму парталу «МБХ медыя».
«Яна выглядае бадзёрай і здаровай. Па яе словах, ніякі фізычны гвалт да яе з моманту затрыманьня да гэтага часу не ўжываўся. Яна не губляе бадзёрасьці духу і спадзяецца на хуткае вырашэньне сытуацыі», — сказаў адвакат.
Раніцай 28 траўня суд Партызанскага раёну Менску не задаволіў скаргу адваката на затрыманьне грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Менску адхіліў скаргу на затрыманьне Софʼі СапегіСоф’ю Сапегу разам з Раманам Пратасевічам затрымалі пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair. Улады заявілі, што яе затрыманьне зьвязанае з падзеямі жніўня і верасьня 2020 году.
Софʼі Сапезе выставілі падазрэньне ў распальваньні варожасьці (ч. 3 арт. 130 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соф'ю Сапегу, затрыманую сяброўку Пратасевіча, абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці»