28 траўня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек і запатрабавалі іх вызваленьня і перагляду прынятых у дачыненьні да іх мер і судовых рашэньняў.
Палітвязьнямі прызнаныя:
- Яўген Комбуль, асуджаны па ч. 1 арт. 309, ч. 1 і 2 арт. 339 КК на 5 гадоў папраўчай калёніі агульнага рэжыму;
- Сяргей Сіліч, асуджаны па. 1 арт. 309, ч. 2 арт. 339 КК на 4 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Максім Сілюк, асуджаны па ч. 1 ст. 309, ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
- Максім Пыцель, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 3 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Сяргей Красоўскі, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Вольга Сыраватка, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 2 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Натальля Барынава, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год калёніі агульнага рэжыму;
- Аліна Муратава, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год калёніі ва агульнага рэжыму;
- Уладзімер Кацюбка, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
- Марына Сілёнак, асуджаная па ч. 2 арт. 339 КК на 1 год 6 месяцаў «хіміі» (абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);
- Сяргей Богдан, асуджаны па ч. 1 арт. 14 і арт. 309 КК на 3 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Уладзімер Ланкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 14 і арт. 309 КК на 3 гады калёніі агульнага рэжыму;
- Віктар Іванцоў, асуджаны па арт. 309 КК на 2 калёніі агульнага рэжыму;
- Сяргей Розум, асуджаны па ч. 1 арт. 309 КК на 2 пазбаўленьня волі.
- Сяргей Шабуня, асуджаны па арт. 14 і арт. 309 КК на 1 год 9 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.
- Павал Фядукевіч, асуджаны па арт. 14 і арт. 309 КК на 1 год 9 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.
Праваабаронцы лічаць іх перасьлед і пазбаўленьне палітычна матываваным, а іх саміх — палітвязьнямі і патрабуюць ад уладаў Беларусі:
- неадкладна вызваліць іх і спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да іх;
- перагляду прынятых у дачыненьні да іх мер і судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівае судовае разьбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, іх вызваленьня з ужываньнем іншых мер стрыманьня, якія забясьпечваюць яўку ў суд;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.
Паводле стану на 28 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 451 чалавек.