«Пасьля таго, як Беларусь прыступіць да дэмакратычнай трансфармацыі, ЭЗ актывуе пакет коштам 3 млрд эўра, які спалучае гранты і пазыкі з выкарыстаньнем дзяржаўных і прыватных інвэстыцый, каб дапамагчы Беларусі стабілізаваць эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты, каб зрабіць іх больш дэмакратычнымі і дапамагчы павялічыць устойлівасьць эканомікі, патэнцыял росту і стварэньне новых працоўных месцаў», — адзначаюць аўтары праекту.
Комплексны плян эканамічнай падтрымкі прадугледжвае для Беларусі доўгатэрміновы інвэстыцыйны пакет коштам 3 млрд эўраў. Плянаваная падтрымка засяроджваецца на наступных асноўных пунктах і кірунках:
- актывізацыя аднаўленьня эканомікі за кошт фінансавых уліваньняў;
- падтрымка структурных рэформаў і ўмацаваньне канкурэнтаздольнасьці;
- паляпшэньне эканамічнага кіраваньня і разьвіцьця прыватнага сэктару;
- удасканаленьне прававой базы ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі;
- падтрымка разьвіцьця чалавечага капіталу.
Паводле ацэнак Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, поўны аб'ём міжнароднага фінансаваньня — з улікам пляну ЭЗ, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусьветнага банку і іншых міжнародных фінансавых інстытуцый — складзе каля 10 млрд даляраў на першыя 3 гады “новай Беларусі”.