Пра гэта рэжысэр напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Назву фільму перакладаюць і як «Кураж», і як «Мужнасьць», і як «Сьмеласьць». Аляксей Палуян — беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Фільм — аб пратэстах у Беларусі і людзях мастацтва, якія выступаюць за свабоду. Ён пачынаецца з архіўных кадраў пратэстаў 1996 году і сканчаецца прысьвячэньнем: «Памяці ахвяраў, забітых беларускім рэжымам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта пра беларускі боль». Рэжысэр Аляксей Палуян пра фільм «Сьмеласьць», які зафіксаваў беларускі пратэстФільм расказвае пра трох актораў у гушчы пратэстаў супраць сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Галоўныя героі — акторка Беларускага свабоднага тэатру Марына Якубовіч, а таксама музыкі гурту «Разьбітае сэрца пацана» Павал Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка. Яны праходзяць праз самы трывожны час у найноўшай беларускай гісторыі.
«Цяпер, вядома, час рэпрэсіяў. Хтосьці можа захацець застацца рамантыкам і ўрачыста заявіць: «Не, мы не баімся!» — але я лічу непераканаўчым такі патас. Я лічу, сьмеласьць і дзёрзкасьць — калі вы кажаце: «Баюся, вельмі баюся, але ўсё роўна буду працягваць», — кажа рэжысэр.
Усяго на Бэрлінале разглядаецца 16 прэтэндэнтаў на прэмію. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 13 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кнігі, спэктаклі, фільмы. Што ўжо можна паглядзець і прачытаць пра беларускую рэвалюцыю