Пра гэта 25 траўня на сваіх афіцыйных старонках у сацсетках паведаміла адміністрацыя Віцебскага абласнога краязнаўчага музэя.
Прычыны скасаваньня выставы афіцыйна не патлумачылі.
Аўтар экспазыцыі, вядомы фотамастак і краязнаўца Віктар Барысенкаў, зьдзівіўся, што хтосьці пабачыў у здымках зьнішчаных храмаў ідэалягічную дывэрсію.
«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў ён у «Фэйсбуку».
Паводле яго, пра забарону выставы стала вядома за 2 дні да яе адкрыцьця, калі яна была амаль гатовая.
Віктар Барысенкаў заявіў, што правядзе выставу ў той жа час і ў тым жа абʼёме — толькі не ў краязнаўчым музэі, а на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карціны Шагала спалучылі з сучаснымі краявідамі Віцебску