Кабінэт міністраў Польшчы 26 траўня пастанавіў забараніць уваход у паветраную прастору краіны паветраных суднаў, якія выкарыстоўваюцца перавозчыкамі зь Беларусі.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар ураду Пётар Мюлер, паведамляе тэлеканал TVN24.
«Гэта элемент рэалізацыі санкцый, якія прапанаваў падчас пасяджэньня Эўрапейскай рады прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі», — адзначыў Мюлер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт Эўразьвязу запатрабаваў новых эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі і забароны палётаў