«Узьнікла ўчора адна крытычная сытуацыя ў сувязі з магчымым выкананьнем рэйсу «Менск — Кіеў, аэрапорт „Жуляны“ з часам прыбыцьця на 23.40, але дзякуючы скаардынаваным дзеяньням, нармальнаму ўзаемадзеяньню з „Украэрарухам“, з авіякампаніяй, кампанія ўрэшце адмовілася ад зьдзяйсьненьня гэтага рэйсу. Калі б гэты рэйс быў выкананы, то самалёт ня змог бы пакінуць тэрыторыю Ўкраіны», — заявіў Сяргей Дэйнэка.
Паводле яго, у сувязі са спыненьнем авіязносін зь Беларусьсю на аўтамабільных пунктах пропуску не назіраецца павелічэньня нагрузкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна забараніла пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі і РасеіСяргей Дэйнэка дадаў, што паміж Украінай і Беларусьсю цягам тыдня ажыцьцяўлялася 80 рэйсаў. «Летась мы аформілі прыблізна 1,9 мільёна пасажыраў. Гэта некрытычная нагрузка, калі троху павялічыцца пасажырапаток у нашых аўтамабільных пунктах пропуску», — удакладніў ён.
Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны паведаміў, што ахова мяжы зь Беларусьсю і Расеяй зь мінулага году ажыцьцяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.
«Мы разумеем, што адтуль у любы момант можа прыйсьці небясьпека. Кожны іншаземец альбо асоба без грамадзянства, які перасякае дзяржаўную мяжу, каб уехаць ва Ўкраіну з турыстычнай мэтай, з добрымі намерамі, перасячэ мяжу свабодна і зручна, астатнія ня змогуць гэтага зрабіць, бо ў нас ёсьць пэўныя працэдуры, такія як кантроль другой лініі, і кожны дзень мы не прапускаем каля 100–150 замежнікаў, у асноўным грамадзян Расеі», — паведаміў Сяргей Дэйнэка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўдакладнілі, што забарона на палёты распаўсюджваецца і на беларускія авіякампаніі25 траўня Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны паведаміла аб увядзеньні поўнай забароны на авіяцыйныя перавозкі паміж Украінай і Беларусьсю з 00:00 26 траўня, якая распаўсюджваецца ня толькі на ўкраінскіх, а і на беларускіх апэратараў перавозак. Гэта было зроблена паводле адпаведнага распараджэньня ўраду і даручэньня прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.