Спачатку дазвол не даваў сьледчы, а затым высьветлілася, што такога затрыманага нібыта няма ў ізалятары, хоць з апублікаванага ў праўладным тэлеграм-канале відэа вынікае, што Раман Пратасевіч менавіта там.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-камандзір «Азова» абвяргае КДБ: Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Ўкраіны, а працаваў як журналістІнэса Аленская сказала Tut.by, што 26 траўня яе запрасілі ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску, каб даць дазвол на наведваньне падабароннага. Аднак чарговая спроба нічым ня скончылася.
«Нягледзячы на тое, што гэта не абавязковы дакумэнт, я прыехала па дазвол, бо для мяне прынцыпова важна сустрэцца з Раманам сёньня. Па-першае, родныя вельмі хвалююцца за стан яго здароўя, па-другое, неабходна ведаць пазыцыю кліента, бо ёсьць верагоднасьць допыту ў найбліжэйшы час. Але мне паведамілі, што дазвол на подпісе ў начальніка, і калі што будзе — невядома. Не дачакаўшыся, пасьля абеду я прыйшла ў СІЗА, дзе атрымала нечаканы адказ: Пратасевіча ў іх няма! Я папярэдзіла сьледзтва: незалежна ад жаданьня праводзіць сьледчыя дзеяньні, спачатку мой кліент павінен атрымаць кансультацыю адваката».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раман усё робіць слушна». Псыхоляг пра прызнальныя відэа як тактыку тэрарыстаўПаводле юрысткі, права на абарону гарантавана Канстытуцыяй (арт. 62) і ня можа быць абмежавана сьледчымі органамі або адміністрацыяй СІЗА. На распаўсюджаным відэа Раман Пратасевіч кажа, што «дае прызнальныя паказаньні па факце арганізацыі масавых беспарадкаў». Паколькі яна не сустракалася з падабаронным, незразумела, хто прысутнічае на гэтых допытах. Аб прыцягненьні «дзяжурнага» адваката ні МУС, ні СК не паведамлялі.