Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале ініцыятывы. Прычыны на гэты момант невядомыя.
Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-клясамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчуваньне гідлівасьці». Экспэртка параўноўвае стыль Лукашэнкі і атачэньня са стылем прыхільнікаў пераменаўЯна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралёгіі і эстэтыкі, філязофіі і дыпляматычнага пратаколу. Валодае францускай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага балю, традыцыя якога ўключаная ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарачая спрэчка пра сэксізм паміж Дудзінскім, Зарэцкай і ХількоАд жніўня 2020 году Аксана Зарэцкая ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе займаецца пытаньнямі арганізацыі сходаў і навучаньня мясцовых суполак, а таксама праводзіць лекцыі-сустрэчы аб нізавой дэмакратыі і прынцыпах самакіраваньня на прыкладзе Швайцарыі, дзе яна пражыла больш за 10 гадоў.
Бяздомнага арыштавалі на 20 сутак за плякат
Бяздомны мужчына зь Менску ўжо адбыў па каля 80 сутак за «ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах». 25 траўня яго арыштавалі чарговым разам і прысудзілі яшчэ 20 сутак за плякат у нацыянальных колерах, піша «„Вясна“ назірае».
58-гадовы Аляксандар Кутас выйшаў на волю пасьля 25-суткавага арышту 17 траўня. Мінулым разам яго затрымалі каля мэтро «Малінаўка» за тое, што ён прадаваў труса зь бел-чырвона-белым аброжкам. Пра гэта расказаў яго сукамэрнік.
23 траўня Аляксандра зноў затрымалі, але ўжо каля мэтро «Каменная горка», за БЧБ-плякат. Акрамя «несанкцыянаванага пікетаваньня», яму прыпісалі артыкул за адмову прайсьці ў службовы аўтамабіль. Судзьдзя Фрунзэнскага раёну сталіцы Марыя Ярохіна сьпярша вярнула справы на дапрацоўку, а ўжо 25 траўня прызнала Кутаса вінаватым па двух артыкулах КаАП і арыштавала яго на чарговыя 20 сутак.
На плякаце Аляксандра было напісана: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханьне. Дапамажыце забыць лягеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінгвістка-выкладчыца Натальля Дуліна: «Свабода — гэта жыцьцё без крывадушнасьці»Міліцэйская аблава за партрэт Лукашэнкі на сьметніцы
У Жабінцы міліцыянты ўрываюцца ў дамы жыхароў гораду. Ужо затрыманыя Сьвятлана Аксюцік, Дзьмітры Лісічык, Дзьмітры Супрун, Аляксандар Мясьнікоў і Аляксандар Дарафееў, піша «Белсат».
У Аксюцік ператрус адбыўся ня толькі дома, але і на працы — у краме, якая ёй належыць. А Лісічык толькі напярэдадні вызваліўся з ІЧУ Берасьця пасьля шасьці сутак арышту, яго неаднаразова затрымлівалі пасьля сфальсыфікаваных уладамі выбараў у жніўні 2020 году.
У ноч з 17 на 18 траўня на адной са сьметніц у Жабінцы зьявіліся надпісы і партрэты Лукашэнкі. Пасьля гэтага міліцыянты распачалі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 24 траўня: год калёніі за абразу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Траіх асуджаных за абразу Лукашэнкі праваабаронцы прызналі палітвязьнямі